У Глыбокім каля падатковай інспекцыі адкапалі скарб (фота)
У Глыбокім каля будынка падатковай інспекцыі адкапалі скарб. Там праводзіліся земляныя працы і экскаватаршчык заўважыў у яме збанок. Як піша газета “Веснік Глыбоччыны”, у ім былі больш за дзве сотні манет (у тым ліку і сярэбраных) — польскіх, расійскіх, амерыканскіх. БЕЛТА піша пра амаль тры сотні манет.
Фота: vg-gazeta.by