У Гомелі, на левым беразе ракі Сож, з’явіцца платны пляж

На цэнтральным пляжы Гомеля, размешчаным на левым беразе ракі Сож, створана платная зона адпачынку. Ўчастак каля пешаходнага моста плошчай 400 квадратных метраў узяў у арэнду на пяць гадоў праз аўкцыён жыхар Гомеля Віталь Драбышэўскі. Афіцыйнае адкрыццё платнай зоны запланавана на нядзелю, 16 жніўня.

Рашэнне аб перадачы часткі пляжу у арэнду выклікала абурэнне гараджан. Зараз пенсіянеркі збіраюць тут подпісы супраць таго, каб частка пляжу была платнай.

Як паведаміў Віталь Драбышэўскі БелаПАН, уваход будзе платным для дарослых, у межах 20 тысяч рублёў, а з дзяцей, інвалідаў, ветэранаў і пенсіянераў плата спаганяцца не будзе.

Фота: belapan.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі