У рэдакцыю газеты “Гомельскія ведамасці” на месца прапагандыста Станіслава Галкоўскага прызначылі падпалкоўніка міліцыі Віталя Прыстромава. Раней ён узначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, а цяпер працуе намеснікам галоўнага рэдактара.
Як піша homeldays.org, Прыстромаў каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў на акцыях пратэсту. У далейшым "зафіксаваныя" людзі былі рэпрэсаваныя. У 2021 годзе афіцэра міліцыі ўзнагародзілі ганаровым званнем “Чалавек году” ў намінацыі “Служу Айчыне”.
Напярэдадні стала вядома, што на гомельскім тэлебачанні прайшлі звальненні, пад іх трапіў вядомы прапагандыст Галкоўскі. Адначасова ён сышоў са згаданай газеты.