У Гомелі наркагандляроў асудзілі на 12 гадоў турмы з канфіскацыяй

Прысуд па справе дваіх гомельскіх наркагандляроў вынесены 27 красавіка. Дырэктара фірмы і яе заснавальніка прызналі вынаватымі ў незаконным захоўванні буйных партый асабліва небяспечных наркотыкаў з мэтай іх продажу, здзейсненым групай асобаў. Кожнага асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апроч таго, адзін з абвінавачаных атрымаў яшчэ і тры месяцы аршыту за іншы эпізод гэтай справы: ён скарыстаўся пашпартам на імя грамадзяніна Расіі і аформіў чытацкі білет, які даваў яму права карыстацца бясплатным інтэрнэтам у адной з гомельскіх бібліятэк. Там ён чэрпаў інфармацыю, якія інгрэдыенты і прыборы патрэбныя для вырабу наркотыкаў. Па сукупнасці яго асудзілі на 12 гадоў і адзін месяц пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі