У Гомелі невядомыя падпалілі склад з паперай (фота)

У Гомелі 13 чэрвеня адбыўся пажар на складзе таварыства з дадатковай адказнасцю "Паперапрам". У памяшканні захоўвалася прэсаваная папера.

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, на месцы здарэння высветлілася, што папера гарыць у металічным складзе. Агонь знішчыў 70 тон прэсаванай паперы, грузавы аўтамабіль МАЗ-4370, аўтаматычны прэс, пагрузчык. Таксама пры пажары пашкоджаная металічная абшыўка склада на плошчы 270 кв.м.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што пажар узнік у выніку падпалу.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі