У Гомелі прадаюць радыяцыйныя грыбы

Аднак далёка не ўсе яны праходзяць санітарную праверку на радыяцыю. Пажылыя жанчыны кажуць, што аддаваць на праверку даводзіцца пад кілаграм ягадаў, а гэта для іх дорага. Санстанцыя тым часам паведамляе, што больш як палова правераных грыбоў — заражаныя, адзначае Радыё "Свабода".



Рэгіянальная санітарная служба кажа, што ў шасці з кожных дзесяці правераных грыбоў перавышаныя нават дапушчальныя ўзроўні радыенуклідаў. Апрача таго, у 15% ягад з лесу радыяцыя, што называецца, зашкальвае. І менавіта праз спажыванне заражаных харчоў цяпер ідзе ўнутранае апраменьванне чалавека, якое ўрэшце адбіваецца на стане здароўя.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі