У Гомелі віцэ-прэм'ер Украіны прапанаваў чыноўнікам гаварыць па-беларуску

У Гомелі віцэ-прэм'ер Украіны прапанаваў чыноўнікам гаварыць па-беларуску

У Гомелі віцэ-прэм'ер Украіны, міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Зубко прапанаваў беларускім чыноўнікам гаварыць па-беларуску. У горадзе праходзіць I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У ім 25 кастрычніка паўдзельнічаюць Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка, якія перад гэтым правядуць сустрэчу ў фармаце "сам на сам".

"Сёння тут, на форуме, прадстаўнікі Украіны і Беларусі, — цытуе словы Зубко сайт ria.ru. — Я выступаю на ўкраінскай мове і з задавальненнем паслухаю беларускіх калег на беларускай мове".

Украінскі віцэ-прэм'ер нагадаў, што два тыдні таму прайшло пасяджэнне ўкраінска-беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і на ёй працоўнай мовай была руская. Беларускія чыноўнікі не сталі гаварыць па-беларуску і на сённяшнім мерапрыемстве. Нават пасля выступлення Генадзя Зубко.

Дарэчы, у інфармацыі БЕЛТА пра выступленне Зубко няма словаў пра беларускую мову.

У Гомелі віцэ-прэм'ер Украіны прапанаваў чыноўнікам гаварыць па-беларуску
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі