У Гомелі з-за крызісу прыпынілі будаўніцтва першага ў горадзе гіпермаркета
Будаўніцтва першага ў Гомелі гіпермаркета прыпынена ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў яго інвестара - кампаніі "Белвілісдэн". Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон.
Паводле яго слоў, раней планавалася, што будаўніцтва буйнога гандлёвага цэнтра на вуліцы Косарава ў абласным цэнтры будзе завершана да 2010 года, але на дадзеным этапе інвестар мае цяжкасці з крэдытнымі рэсурсамі.
Такія ж праблемы і ў патэнцыяльнага будаўніка гіпермаркета на вуліцы Мазурава - там участак зямлі быў прададзены расійскай кампаніі, якая выкупіла зямлю, а цяпер заяўляе, што не мае сродкаў для будаўніцтва.
БелаПАН