У Гомелі затрымалі маладафронтаўца Андрэя Цянюту
Вечарам 4 траўня сустаршыня маладзёжнай арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі, пайшоў ад сяброў, але дома не з`явіўся, на званкі не адказваў.
Потым аказалася, што яго каля дома затрымала міліцыя. Цянюта апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання, пра што стала вядома толькі ўчора, інфармуе БелаПАН. На яго, нібыта, склалі пратаколы "за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства". Суд мусіць адбыцца сёння.
Сябры Андрэя Цянюты мяркуюць, што гэта было прэвентыўнае затрыманне напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, які пачнецца ў Мінску 9 траўня. Верагодна, з гэтай жа прычыны 5 траўня ў Мінску праваахоўнікі схапілі актывіста арганізацыі "Малады фронт" Міколу Дземідзенку.
Фота — Fotolia