У Гомелі збіраюць сродкі на перасадку сэрца 13-гадоваму хлопчыку
У Гомелі ідзе збор сродкаў на аперацыю па перасадцы сэрца 13-гадоваму Антону Дабрасельскаму. У хлопчыка выявілі невылечную хваробу — дылятацыйную кардыяміяпатыю. Пры гэтым захворванні сардэчная цягліца ператвараецца ў злучальную тканку, сэрца хутка павялічваецца ў памеры, і надыходзіць смерць. Як паведамляе БелаПАН, у лістападзе 2007 года ў Мінску Антону зрабілі ўнікальную аперацыю. Хірургі надзелі на сэрца сеткаваты каркас, які дазваляе замарудзіць рост тканкі. На сэрцы дзіцяці такая аперацыя была праведзеная ў Беларусі ўпершыню.
Але толькі трансплантацыя сэрца зможа выратаваць жыццё хлопчыку. Свае паслугі прапанаваў нямецкі кардыяцэнтр у Берліне. Аднак Міністэрства аховы здароўя накіраванне ў замежную клініку не дало, палічыўшы лячэнне за мяжой немэтазгодным.
На лячэнне трэба 510 тысяч еўра. Цяпер адкрыты дабрачынны рахунак для паступлення грошай на лячэнне Антона. Пакуль атрымалася сабраць 150 мільёнаў рублёў — гэта толькі дзясятая частка ад неабходнай сумы. Інфармацыю пра Антона можна знайсці на адмысловым сайце.