У Гомельскай вобласці ад засухі церпяць пасевы сельгаскультур

У Гомельскай вобласці высокая тэмпература паветра і адсутнасць ападкаў прывялі да глебавай і паветранай засухі, што пацягнула гібель і пашкоджанне сельскагаспадарчых культур. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, запасы прадукцыйнай вільгаці ў метровым слоі глебы на некаторых участках не перавышаюць 25 мм - пры норме 100-140 мм, у ворным слоі карысная вільгаць практычна адсутнічае.

Паводле звестак камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, у значнай ступені пацярпела больш за 10% пасеваў сельскагаспадарчых культур, а ў палескім рэгіёне (Ельскі, Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Светлагорскі, Акцябрскі, Мазырскі, Лельчыцкі, Лоеўскі раёны) - больш за 25%.

Найбольш пацярпелі пасевы зерневых культур, якія складаюць больш за 90% пашкоджаных пасеваў. На асобных участках загінулі і пашкоджаны пасевы буракоў і іншых агароднінных культур, аднагадовых траў, ільна.

Загінулыя пасевы на ўчастках, дзе гэта апраўдана, убіраюць на кармавыя мэты.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі