У Гомельскай вобласці трое малых дзяцей выпалі з вокнаў

У Гомелі двое маленькіх дзяцей атрымалі траўмы, выпаўшы з вокнаў. У абодвух выпадках дзеці выпалі з вышыні першага паверха. І калі адно дзіця атрымала толькі траўмы, другое было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу і пераломам чэрапа.

У Мазырскім раёне таксама адбыўся аналагічны няшчасны выпадак: 2-гадовы хлопчык, праваліўшыся праз маскітную сетку, зваліўся з акна кватэры на другім паверсе. Дзіця атрымала розныя траўмы і было шпіталізаванае.

Нагадаем, што на днях у Брэсцкай вобласці з вокнаў выпалі трое дзяцей, паведамляе 5min.by.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі