У гомельскім рэстаране скралі кнігу заўваг і прапаноў

У гомельскім рэстаране скралі кнігу заўваг і прапаноў

У гомельскім рэстаране скралі... кнігу заўваг і прапаноў. Зламысніка знайшлі. Ім аказаўся 40-гадовы ахоўнік аднаго з саўгасаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч. Пра матывы ўчынку ахоўніка не паведамляецца. У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу за крадзеж афіцыйных дакументаў. Яму могуць пагражаць грамадскія працы ці штраф, папраўчыя працы, арышт альбо абмежаванне (ці нават пазбаўленне волі) — да двух гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі