У Гомельскім СІЗА трое асуджаных паранілі сябе вострымі прадметамі

Трое асуджаных, якія знаходзіліся ў гомельскім следчым ізалятары, паранілі сябе вострымі прадметамі. Гэта здарылася 10 студзеня.
У лякарні высветлілася, што двое хлопцаў 18-ці гадоў толькі нязначна пашкодзілі скуру на жываце, не траўміраваўшы пры гэтым унутраныя органы. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яны былі дастаўленыя назад у СІЗА.

Трэці з асуджаных параніў сабе кішэчнік, таму знаходзіцца ў лякарні.

У пракуратуры Гомельскай вобласці растлумачылі, што зняволеныя не жадалі адбываць пакаранне ў папраўчых установах, куды яны павінны былі накіравацца згодна з рашэннем суда, і такім чынам спрабавалі перашкодзіць сваёй адпраўцы ў калоніі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі