У Горках мужчыну засыпала ў траншэі (фота)

Горацкім ратавальнікам 15 чэрвеня давялося вызваляць чалавека з землянога палону. Як паведамляе сайт МНС, пры абвале траншэі на вуліцы Калініна чалавека засыпала зямлёй. Высветлілася, што рабочы капаў траншэю для пракладкі каналізацыі. Пласт зямлі абваліўся і прыціснуў мужчыну.

Ратавальнікі дасталі яго з дапамогай аварыйна-ратавальнага абсталявання. Мужчыну перадалі супрацоўнікам хуткай дапамогі і даставілі ў лякарню.

У мужчыны дыягнаставалі ўшыб грудной клеткі, пасля чаго адпусцілі дадому.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі