У Горках вецер перакуліў надзіманы атракцыён: дзевяць дзяцей пацярпелі

Надзвычайнае  здарэнне адбылося ўвечары 4 траўня ў Горках на Магілёўшчыне. Як паведамляе БЕЛТА, каля дома №30 на вуліцы Вакзальнай моцны парыў ветру перакуліў надзіманы атракцыён. У гэты момант на ім знаходзіліся дзевяць дзяцей.

Пры падзенні атракцыёна дзеці атрымалі цялесныя траўмы рознай ступені цяжкасці. Усіх іх даставілі ў Горацкую раённую лякарню. Трое знаходзяцца ў хірургічным аддзяленні, шасцёра — у дзіцячым. Паведамляецца, што ў дваіх дзяцей пераломы рук. Дзецям аказалі неабходную медыцынскую дапамогу, з імі працуюць псіхолагі. Стан дзяцей ацэньваецца як стабільны. Паведамляецца, што самому малому з дзяцей два з паловай гады, старэйшаму — дзесяць гадоў.

На месцы здарэння працавалі ратавальнікі і следча-аператыўная група. Магчыма, праваахоўнікі пачнуць крымінальную справу з нагоды здарэння. Следчым належыць высветліць, ці выконваў уласнік прыватнага атракцыёну ўсе правілы эксплуатацыі і тэхнікі бяспекі.

Фота — rebenok.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі