У Гродне мужчына ў масцы і з сякерай у руках напаў на салон сотавай сувязі

У Гродне мужчына ў масцы і з сякерай у руках напаў на салон сотавай сувязі

У Гродне мужчына ў масцы і з сякерай напаў на салон сотавай сувязі. Здарэнне адбылося ўвечары 16 красавіка. Наведнік салона быў нецвярозы. Ён разбіў вітрыну сякерай, забраў два мабільныя тэлефоны і з'ехаў з месца злачынства на таксоўцы, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Аператыўнікам было нецяжка знайсці зламысніка. Спачатку яны вызначылі аўтамабіль, на якім ён з'ехаў, а пасля выйшлі ўжо на яго. 46-гадовы мужчына затрыманы, раней ён ужо меў праблемы з законам, быў асуджаны. Скрадзеныя тэлефоны ў яго знайшлі. Распачатая крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі