У Гродне на прыборку смецця адправілі 128 нядбайных бацькоў
128 нядбайных бацькоў працуюць у Гродне на прыборцы смецця. Іх дзеці знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы ў дзіцячых дамах, таму такім людзям, якія ў дадатак пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, даводзіцца адпрацоўваць дзяржаўныя сродкі.
Як паведаміў прадстаўнік гродзенскага цэнтра занятасці, выступаючы па мясцовым тэлебачанні, толькі 75% гэтых людзей добрасумленна выконваюць сваю працу і не спазняюцца на яе.
Увогуле ў Гродне афіцыйна зарэгістравана 206 праблемных сем'яў, дзе адзін ці абодва дарослых не маюць бацькоўскіх правоў, і толькі 62% з іх прымусова ўладкаваныя на працу.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна