У Гродне падчас раскопак знайшлі яшчэ адну шахматную фігуру часоў ВКЛ (фота)

У Гродне падчас раскопак знайшлі яшчэ адну шахматную фігуру часоў ВКЛ (фота)

У Гродне на Замкавай гары падчас археалагічных раскопак знайшлі яшчэ адну шахматную фігуру. Як інфармуе Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, найхутчэй гэта пешка. У апошнія гады археолагамі ўжо былі знойдзеныя дзве фігуры і фрагмент шахматнай дошкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, восенню 2017-га падчас раскопак на тэрыторыі Старога замку археолагі адкапалі шахматную ладдзю часоў вялікага князя літоўскага Вітаўта (1350 — 1430). Сёлета летам знайшлі пешку, як мяркуецца, XIV стагоддзя. А ў верасні археолагі там жа натрапілі на фрагмент сярэднявечнай шахматнай дошкі. Такім чынам у Гродне збіраецца калекцыя шахматных фігур, якімі мог гуляць сам вялікі князь Вітаўт.

Вядома, што ў 1930 годзе падчас археалагічных раскопак у Гродне ўжо знаходзілі шахматную ладдзю. Аднак яна сур’ёзна адрозніваецца ад знаходкі 2017 года. У 2004-м яе скралі з музея, але праз некалькі гадоў бясцэнны экспанат удалося вярнуць.

У Гродне падчас раскопак знайшлі яшчэ адну шахматную фігуру часоў ВКЛ (фота)
museum-grodno.by
У Гродне падчас раскопак знайшлі яшчэ адну шахматную фігуру часоў ВКЛ (фота)
museum-grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі