У Гродне на раскопках знайшлі фрагмент сярэднявечнай шахматнай дошкі (фота)

У Гродне на раскопках знайшлі фрагмент сярэднявечнай шахматнай дошкі (фота)

На раскопках у гродзенскім Старым замку знайшлі фрагмент сярэднявечнай шахматнай дошкі, інфармуе Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Знаходка трапілася 10 верасня. 

Дарэчы, на тэрыторыі Старога замка гэта не першая знаходка, звязаная з шахматамі. Напрыклад, у жніўні археолагі знайшлі тут пешку, зробленая з рога. Датуюць знаходку XIV стагоддзем. У кастрычніку 2017-га археолагі знайшлі тут ладдзю, таксама зробленую з рога. Фігурку датавалі таксама XIV стагоддзем. Такім чынам у музеі хутка будзе цэлая шахматная калекцыя. 

Шахматную фігурку ў выглядзе ладдзі знайшлі пры раскопках у Гродне ў 1930 годзе. Яна паслужыла прататыпам для каменнага помніка, усталяванага каля Замкавай гары на беразе Нёмана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі