У Гродне прайшоў моцны лівень з градам, у Мінску таксама патоп

Машыны апынуліся пад вадой / АўтаГродна
Машыны апынуліся пад вадой / АўтаГродна

На Гродна ў суботу, 17 ліпеня, абрынуўся магутны лівень з градам. Цэлыя вуліцы апынуліся пад вадой. Кіроўцы спынілі рух з-за дрэннай бачнасці.

Чытачы паведамляюць, што затопленым апынуўся цэнтр горада, а таксама вуліцы Крэмко, Лідская, Белуша, Паўднёвая, Віленская, Румлёўскі мост, праспект Янкі Купалы,  мікрараёны Вішнявец і Кастрычніцкі. Аўтамабілісты паведамляюць, што і за горадам рух з-за падтапленняў моцна абмежаваны. Развязку на новай дарозе да вёскі Пагараны перакрылі ратаўнікі. 

У цэнтры горада пад вадой апынуліся цэлыя вуліцы / АўтаГродна

Чытачы Еўрарадыё паведамляюць, што і ў Мінску пад час дажджу пачаўся патоп. У прыватнасці, вуліцы Казлова і плошча Перамогі, Карастаянавай, Куйбышава і перакрыжаванне Кнорына-Валгаградская апынуліся пад вадой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі