У гродзенкі ўзялі падатак з грошай, якія яна пазычыла для куплі кватэры

На пачатку 2015 года гродзенка здала ў падатковую інспекцыю Кастрычніцкага раёна дэкларацыю аб даходах і маёмасці. У дакуменце жанчына пазначыла, што купіла кватэру. Падаткавікі зацікавіліся, за якія грошы яна набыла нерухомасць. На гэта, як піша "Вечерний Гродно", яна адказала, што пазычыла грошы. Пры гэтым людзі, у якіх яна пазычала грошы, не былі ёй блізкімі сваякамі, апекунамі, папячыцелямі або падапечнымі.

Падаткавікі налічылі ёй 24 мільёны 960 тысяч рублёў падаходнага падатку з гэтых пазык.

Нагадаем, з 1 студзеня пачалі дзейнічаць змены ў падатковым заканадаўстве. Згодна з імі, падаткамі абкладаюцца не толькі даходы, але і сумы, узятыя ў пазыку або ў крэдыт.

Фота — svetlovodsk.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі