У ІЧУ КДБ адмовіліся прымаць перадачу для журналіста Дзяніса Івашына

Дзяніс Івашын / Новы Час
Дзяніс Івашын / Новы Час

У ІЧУ КДБ у Гародні адмовіліся прымаць перадачу для журналіста Дзяніса Івашына. Супрацоўнікі заявілі, што перадачу возьмуць толькі ў аўторак, паведамляе БАЖ.

Атрымліваецца, што як мінімум тры дні журналіст будзе пазбаўлены мінімальнага набору неабходных рэчаў, у тым ліку і сродкаў гігіены.

Гродзенскі раcследавальнік Дзяніс Івашын стаў дзесятым беларускім журналістам, якія трапілі ў турму. Яго затрымалі дома або каля дома вечарам 12 сакавіка. А ператрус у яго кватэры скончыўся каля 2-й гадзіны ночы.

У апошні час Івашын шмат пісаў пра тое, як былыя ўкраінскія "беркутаўцы" ўладкаваліся на працу ў беларускую міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі