У ІІХФ адказалі, як ідзе раследаванне "справы Баскава"

У ІІХФ адказалі, як ідзе раследаванне "справы Баскава"

У ІІХФ чакаюць інфармацыю генпракурора Беларусі для дапамогі ў расследаванні "справы Баскава". Дакладную дату завяршэння расследавання ў федэрацыі назваць не могуць.

Так прэс-служба ІІХФ адказала на запыт DW аб расследаванні справы пра датычнасць старшыні беларускай федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава да гібелі Рамана Бандарэнкі.

"Беларусь пагадзілася супрацоўнічаць з ІІХФ і ацэньваць усе адпаведныя паказанні сведак, відэа ды іншыя доказы ў падтрымку расследавання ІІХФ. Там прызналі сур'ёзнасць гэтых абвінавачванняў і паабяцалі сабраць усе магчымыя факты", — заявілі ў прэс-службе ІІХФ.

Таксама ў ІІХФ заявілі, што Баскава не адхілілі часова ад арганізацыі турніраў да канца расследавання, бо кодэкс паводзінаў патрабуе такой меры толькі ў выпадку меркаваных дамоўных матчаў.

Дарэчы, Міжнародны алімпійскі камітэт часова адхіліў Баскава ад пасады ў беларускім Нацыянальным алімпійскім камітэце "ў сувязі з канкрэтнымі абвінавачваннямі, вылучанымі супраць яго".

Мяркуецца, што Баскаў прысутнічаў на "Плошчы Перамен" 11 лістапада, калі там быў жорстка збіты Раман Бандарэнка. 

Напярэдадні Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці напісаў у ІІХФ свой ліст з аналагічным пытаннем і папрасіў дапамогі ў нацыянальных хакейных федэрацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі