У Інстытута журналістыкі БДУ будзе новы дырэктар

У Інстытута журналістыкі БДУ будзе новы дырэктар

У Інстытута журналістыкі БДУ будзе новы дырэктар. Як інфармуе партал tut.by, Сяргей Дубовік, які ачольваў яго з 2005 года, вырашыў пакінуць гэтую пасаду. Ён напісаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне. Мяркуецца, што звольнены Дубовік будзе 14 красавіка, калі ў Інстытут журналістыкі прыедзе рэктар. Хто стане новым дырэктарам, пакуль невядома.

Па неафіцыйнай інфармацыі, Сяргей Дубовік збіраўся напісаць заяву аб звальненні яшчэ год таму. Ён гаварыў, што хоча сысці сам, не чакаючы, пакуль яго здымуць.

Сяргею Дубовіку 65 гадоў. Ён — ураджэнец Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў МДПІ імя Горкага (цяпер — педуніверсітэт імя М. Танка), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. У складзе савецкай арміі служыў у Афганістане, мае ўзнагароды. Быў прэс-сакратаром прэм’ер-міністра, рэдактарам газеты “Рэспубліка”. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі