У інтэрнэце апублікаваныя першыя 500 дакументаў з рэзідэнцыі Януковіча

Дакументацыю выклалі на спецыяльна створаным сайце yanukovychleaks.org. Апублікаваныя дакументы — гэта каля 2% усяго аб'ёму, які трапіў у рукі журналістам, адзначае сайт liga.net. Дакументы працягнуць з'яўляцца па меры іх апрацоўкі.



Таксама на сайце yanukovychleaks.org з'явяцца журналісцкія расследаванні, якія будуць грунтавацца на гэтых дакументах.



Нагадаем, пачынаючы з суботы, 23 лютага, Межыгор'е стала адкрытым для ўсіх ахвочых. Рэзідэнцыю ўжо ахрысцілі "музеем ўкраінскай карупцыі".



Фота — yanukovychleaks.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі