У Івацэвіцкім раёне на два гады асудзілі бацьку, які лупцаваў рэмнем свайго сына

У Івацэвіцкім раёне на два гады асудзілі бацьку, які лупцаваў рэмнем свайго сына

42-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму за хатні гвалт. Ён часта падымаў руку на жонку і сына. Жонку ён біў усім, што траплялася пад руку, прычым такая агрэсія ўзнікала з нязначных нагодаў. 5 чэрвеня гэтага года ён збіў свайго васьмігадовага сына. Бацьку не спадабалася, што хлопчык еў з цукрам малочны суп, хоць бацька забараняў есці цукар. За гэта мужчына не меней за 16 разоў ударыў сына рэмнем для штаноў па розных частках цела.

9 верасня суд Івацэвіцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым “у катаванні, здзейсненым у дачыненні асобаў, якія знаходзяцца ў залежным становішчы, а таксама ў дачыненні заведама непаўналетняга”. Таксама паводле рашэння суда абвінавачанаму прызначылі прымусовае лекаванне ад хранічнага алкагалізму.

Сёння, 20 кастрычніка прысуд набыў законную моц, паведамляе БелаПАН.

Мужчына працаваў лесніком у адным з лясгасаў і раней не быў судзімым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі