У Кабардына-Балкарыі загінуў альпініст з Беларусі

Альпініст з Беларусі загінуў у гарах у Чэрэкскім раёне Кабардына-Балкарыі. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на Эльбрускі высакагорны пошукава-выратавальны атрад МНС Расіі.  

Гэта здарылася падчас узыходжання на гару Джангітаў: 64-гадовы мужчына сарваўся з вышыні 3,5 тысячы метраў і загінуў. Паводле звестак выратавальнікаў, ён узыходзіў на вяршыню ў складзе групы з пяці альпіністаў з Беларусі.

На месца гібелі спартсмена прыбыла група выратавальнікаў.

Сёлета 6 траўня падчас узыходжання на Эльбрус з вышыні прыкладна 5 500 метраў на вышыню 5 300 метра ўпала беларуская альпіністка Аляксандра Гусакоўская. Яе выратаваў удзельнік экспедыцыі.

Летась на Камчатцы загінулі два беларускія альпіністы, нагадвае TUT.by

Фота: livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі