У Калінінградзе заявілі пра "непаразуменне з беларускага боку"
Расійскі дальнабойшчык / klops.ru
Калінінградскіх дальнабойшчыкаў, якіх некалькі дзён не выпускалі з Беларусі, пачалі выпускаць, піша ria.ru. Расійскі бок сцвярджаў, што на беларуска-літоўскай мяжы стаялі не менш за два дзясяткі іх грузавікоў. Беларускія памежнікі тлумачылі свае дзеянні тым, што па базах даных мужчыны праходзяць як "невыязныя". У выніку кіроўцы фур пакідалі свае аўтамабілі на тэрмінале, а самі ехалі ў Маскву, адкуль ляцелі на самалёце ў Калінінград.
"Па сітуацыі з праездам дальнабойшчыкаў праз Беларусь. На бягучы момант праблема вырашана — кіроўцы праязджаюць. Нашы калегі з транспартных кампаній таксама дадзеную інфармацыю пацвердзілі", — кажа кіраўнік прэс-служба рэгіянальнага ўраду Дзмітрый Лыскоў. Паводле яго слоў, прычынай праблемнай сітуацыі было "непаразуменне з беларускага боку", і яго ўжо няма.
Найхутчэй прычына дзеянняў беларускіх памежнікаў была ў мабілізацыі, якая праводзілася ў Расіі. Ужо афіцыйна заяўлена, што яна скончана, таму выезд ваеннаабавязаным расіянам зноў адкрыты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.