У Калодзішчах пад Мінскам чулі выбухі
Станцыя ў Калодзішчах
Пад Мінскам прагрымеў выбух. Выбуховая хваля адчувалася жыхарамі Калодзішчаў. Больш таго, па звестках Еўрарадыё, яе адчувалі за 15 км ад Калодзішчаў.
"Мне здаецца, што і дом ўздрыгнуў, і гук вельмі моцны", — піша ў чаце мясцовая жыхарка, якая жыве на Камчатцы (частцы Калодзішчаў паблізу вайсковага палігона).
“Я не чула гук, але калыхнула. І дзверы забразгалі”, — сцвярджае іншая.
Пасля мясцовыя жыхары паведамілі пра яшчэ адзін выбух.
Папярэдні раз жыхары пасёлка Калодзішчы пад Мінскам чулі гук выбуху ў ноч на 6 кастрычніка. Па адной з версій, на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Мінскам адбылася дыверсія. Кіраўнік "Байпола" Аляксандр Азараў лічыць, што КДБ правяраў боегатоўнасць і рэагаванне на надзвычайную сітуацыю МУС і спецслужбаў.
Калодзішчы — вялікі чыгуначны вузел, праз які часта ідзе вайсковая тэхніка. Непадалёк месціцца вайсковы палігон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.