У каманды Саннікава праблемы з пераводам сродкаў на рахунак кандыдата
Каманда Андрэя Саннікава заяўляе аб праблемах з пераводам сродкаў на яго выбарчы рахунак. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў. Паводле яго слоў, у жыхара Салігорска Дзмітрыя Яўланава адмовіліся прыняць перавод сродкаў на рахунак кандыдата. Патлумачылі гэта тым, што ў іх аддзяленні не ўстанавілі неабходную праграму, якая робіць грашовыя пераводы. У выніку зрабіць перавод у гэтым аддзяленні не атрымалася, распавёў Атрошчанкаў.
Ён адзначыў, што пакуль гэта адзінкавы выпадак у Салігорску. Але не выключае, што людзі, сутыкнуўшыся з немагчымасцю перавесці грошы, паварочваюцца і сыходзяць, не паведамляючы аб гэтым.
Ён адзначыў, што пакуль гэта адзінкавы выпадак у Салігорску. Але не выключае, што людзі, сутыкнуўшыся з немагчымасцю перавесці грошы, паварочваюцца і сыходзяць, не паведамляючы аб гэтым.