У Камітэт ААН па правах чалавека звяртаецца ўсё больш беларусаў
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, калі ў чэрвені 2006 года было зарэгістравана 34 скаргі з Беларусі, у красавіку 2007 года — 36, то ў красавіку 2008 года — 46, а ў красавіку 2009 года — 64.
"Рост зарэгістраваных зваротаў, з аднаго боку, абумоўлены тым, што людзі сталі часцей звяртацца ў гэты незалежны міжнародны орган, з другога боку — тым, што ў апошнія гады ўсё больш праваабаронцаў аказваюць грамадзянам дапамогу ў падрыхтоўцы скаргаў", — зазначыў Р.Кісляк.
Першая скарга з Беларусі была зарэгістравана ў Камітэце ААН па правах чалавека ў 1997 годзе.