У канцэртнай зале "Мінск" даюць канцэрт "Крама" і Мікалай Аруцюнаў

Легендарны гурт "Крама" і даўні сябар беларускай каманды вядомы маскоўскі блюзмэн Мікалай Аруцюнаў 27 сакавіка выступяць на сцэне канцэртнай залы "Мінск" (вул.Кастрычніцкая, 5).
Яшчэ ў 2007 годзе Мікалай і "крамаўцы" заявілі пра стварэнне сумеснага праекту "Аруцюнаў і варвары блюзу". Слова "варвары" у назве ўтварылася ад прозвішча лідэра "Крамы" - Ігара Варашкевіча. Меркавалася, што праект будзе выконваць блюзавыя кампазіцыі на беларускай і англійскай мовах.

Сёння адбудзецца вялікі канцэрт музыкаў. Пачатак яго прызначаны на 19 гадзінаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі