У Кантынентальнай хакейнай лізе можа з’явіцца другі беларускі клуб
У Кантынентальнай хакейнай лізе можа з’явіцца яшчэ адзін беларускі клуб. Перамовы на гэты конт вядуцца цяпер паміж кіраўніцтвам КХЛ і Беларускай федэрацыяй хакея.
Віцэ-прэзідэнт КХЛ Уладзімір Таржкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказаў спадзяванне, што другі беларускі клуб далучыцца да лігі ў наступным сезоне. Паводле яго слоў, да лігі таксама мае далучыцца кіеўскі “Сокал”.
У сваю чаргу кіраўнік беларускай федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў заявіў, што марыць пра чатыры беларускія клубы ў КХЛ.
БелаПАН