У Кіеве беларуса пасадзілі за лабараторыю па вырабе амфетаміну

Неабходныя рэчывы мужчына свабодна набыў у адной з кіеўскіх хімічных лабараторый, паведамляе агенцтва "Новы рэгіён".



Трапіўся злачынец пасля таго, як затэлефанаваў свайму прыяцелю і распавёў пра наяўнасць амфетаміну. Прыяцель прыехаў да беларуса і папрасіў прадаць парашок, але той адмовіўся. Тады украінец ўпотай узяў некалькі пакункаў з рэчывам, пакінуўшы за іх 300 грыўняў (каля 35 долараў ЗША).



Калі ж ён вяртаўся да сябе дадому, то яго затрымалі кіеўскія міліцыянты. Знайшоўшы амфетамін, яны і выйшлі на след беларускага "хіміка".



Даказаць, што беларус гандляваў амфетамінам, следства не змагло. Суд Кіева прысудзіў гаспадара лабараторыі за незаконны выраб і захоўванне амфетаміну ў асабліва буйных памерах да трох гадоў турмы. А яго таварыш атрымаў трохгадовы ўмоўны тэрмін.



Фота — voodoopipl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі