У Кіеве кажуць пра спецгрупу з Беларусі, якая "дэстабілізуе сітуацыю"

"Ёсць агенты ўплыву і невялікія спецыяльныя групы для дэстабілізацыі сітуацыі, — цытуе словы апазіцыянера БелаПАН. — Да мяне неяк прыйшоў сярод ночы чалавек і сказаў, што ва Украіне дзейнічаюць пяць груп па чатыры чалавекі. Чатыры групы з Расіі і адна з Беларусі".



Паводле слоў палітыка, дзве падобныя спецгрупы, якія складаліся са стралкоў, дзейнічалі ў раёне вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, дзе адбыліся сутыкненні і ад агнястрэльных раненняў загінулі людзі. Сярод загінулых быў беларус Міхаіл Жызнеўскі.



Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна беларуская міліцыя абвергла звесткі пра тое, што праваахоўнікі з нашай краіны дапамагаюць разганяць акцыі пратэсту ва Украіне.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі