У Кіеве падпісаны шэраг беларуска-ўкраінскіх дакументаў
Паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны ў Кіеве 5 лістапада падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
У прыватнасці, у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве па рэалізацыі праектаў у межах праграмы "Ўсходняе партнёрства", а таксама міжурадавае пагадненне аб выязным кірмашовым гандлі ў прыгранічных рэгіёнах дзвюх краін таварамі нацыянальнай вытворчасці ды шэраг іншых дакументаў.
БелаПАН