У Кітаі хочуць зняць абмежаванні ў два тэрміны для кіраўніка дзяржавы

У Кітаі хочуць зняць абмежаванні ў два тэрміны для кіраўніка дзяржавы

Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Кітая прапанаваў унесці ў Канстытуцыю краіны змены, паводле якіх паўнамоцтвы кіраўніка краіны не будуць абмяжоўвацца двума пяцігадовымі тэрмінамі. Гэта адпавядае поглядам цяперашняга лідара Кампартыі Сі Цзіньпіна на “новую эпоху” сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Паўнамоцтвы Сі Цзіньпіна заканчваюцца ў 2023 годзе. У кастрычніку 2017 года Кампартыя Кітая парвала з існуючай традыцыяй і не назвала пераемніка гэтага лідара на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

​Змены ў Канстытуцыю могуць быць унесеныя ўжо на чарговай сесіі кітайскага парламента — Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, якая пройдзе ў сакавіку гэтага года, паведамляюць замежныя СМІ.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі