У крамах канфіскату прадаюць “Кайф”, вадзілу і “аднарукіх бандытаў”
А яшчэ, як высветліла Еўрарадыё, у Беларусі канфіскуюць дзяржаўныя сцягі, дыскі IQ48 і дырыжорскія палачкі. У Беларусі існуе цэлая сетка крамаў, у якіх, здаецца, можна набыць абсалютна ўсё: ад прэзерватыва да скуры кенгуру. У інтэрнэце нават існуе адмысловы сайт, дзе ў сапраўды вялікай колькасці прадстаўлены ўсе канфіскаваныя ў нашай краіне тавары. Можна падабраць сабе і аўтамабіль (як новы, так і былы ў карыстанні), парфумерыю, кнігі, музычныя і відэа дыскі, музычныя інструменты і нават прэзерватывы “Кайф” у амаль неабмежаванай колькасці.
“Пачынаючы ад харчовых прадуктаў, і заканчваючы вопраткай, абуткам, будаўнічымі матэрыяламі, шпалерамі, — усё, што толькі можна сабе ўявіць, — распавялі Еўрарадыё ў краме “Ваш выбар”. — І тут ужо кожны выбірае сабе тое, што патрэбна. Цяжка сказаць, што карыстаецца найбольшай папулярнасцю. А калі што з’явіцца – таксама цяжка сказаць. Бо канфіскат — гэта не прадукцыя з заводу, якую можна замовіць і атрымаць. Як недзе нешта ў кагосьці канфіскуюць — так і мы і рэалізуем”.
Здараецца, што канфіскуюць нават такія рэчы, пра прызначэнне якіх не ведаюць самі прадаўцы, або іх назвы здзіўляюць непадрыхтаваных пакупнікоў. Так, у мінскай краме “Аўташанс” мы адшукалі… вадзілу. Хто гэта альбо што, запыталіся ў прадаўца.
“Гэта такая трактарная дэталь. Так што можаце прыехаць і паглядзець, як выглядае трактарная вадзіла!”, — вясёлым голасам адказалі нам у краме.
Акрамя вадзілы, Еўрарадыё яшчэ знайшло каля дзвюх соцень розных перахаднікоў, злучэнняў да дэталяў ад розных механізмаў. Менавіта гэта група тавараў карыстаецца найменшым попытам сярод беларусаў. Таму і можа ляжаць на палічках крамаў гадамі:
Мінская крама “Аўтабыт”: “Ёсць даволі шмат такіх рэчаў, якія не прадаюцца гадамі. Ляжыць, напрыклад, корпус незразумела ад чаго. Ці нейкія там пластыкавыя злучэнні”.
А вось у гомельскай краме “Сувенір” Еўрарадыё знайшло ў пераліку тавараў гульнявыя аўтаматы. Вядомыя па ўсім свеце “аднарукія бандыты” чамусьці наогул не прывабліваць пакупнікоў. Таму і кошты на іх з часам паніжаюцца:
Крама “Сувенір”: “Самае незвычайнае, што мы зараз маем — гэта некалькі гульнявых аўтаматаў. Першапачаткова мы прадавалі іх за два мільёны. Зараз крыху танней ужо. Аднак яшчэ ніводнага не прадалі”.
Тавары, што не прадаюцца гадамі, або папросту зламаныя — не спісваюць. Яны працягваюць займаць месца на вітрыне. Праўда, з часам на із папросту паніжаюць кошт:
Мінская крама “Ваш выбар”: “Такіх тавараў вельмі шмат. Калі прыйдзеце ў краму, то пабачыце, што вельмі шмат “чырвоных” цэннікаў. На некаторых пазначана, што і ў 2008 годзе атрымалі на рэалізацыю, і нават 2006 год”.
Сярод канфіскаваных тавараў Еўрарадыё адшукала нават беларускі дзяржаўны сцяг памерам метр на два. Цікава, хто і ў каго яго канфіскаваў?!
Крама “Тэхніка века”: “У нас ён ляжыць ужо вельмі даўно. Нават прайшоў некалькі пераацэнак. Папросту нікому непатрэбны такі вялікі сцяг, — прызналіся ў краме “Тэхніка века”. — Былі маленькія — іх з цягам часу разабралі”.
Дарэчы, у гэтай жа краме можна набыць і дыскі некаторых беларускіх музыкаў. Як, напрыклад, альбомы гуртоў “Новы Іерусалім” і IQ48:
Крама “Тэхніка века”: “У нас жа ўсе тавары – гэта канфіскат. А дзе, калі і пры якіх умовах іх канфіскавалі нам не распавядаюць. Мытныя органы і падатковая інспекцыя папросту перадаюць іх нам на рэалізацыю. Я вось здзіўлена, што вельмі мала людзей ведае пра існаванне такіх крамаў, як нашая. У нас і фірмовая вопратка бывае: зараз мы атрымалі партыю ад “Mustang”. І музычных інструментаў у нас вельмі шмат бывае: і трамбоны, і кантрабасы, і флейты”.
Трапляюцца і зусім экзатычныя рэчы. Як, напрыклад, 16 квадратных метраў скуры… кенгуру! Аднак гарантыі ані на аўстралійскую скуру, ані на прэзерватывы ці музыку IQ48 у канфіскатах ніхто не дае.