У Курапатах распачалася Талака

Яе мэта — навесці ва ўрочышчы Курапаты парадак: прыбраць смецце, хмызняк і сухое галлё, расчысціць сцежкі паміж магіламі.



Каардынатарка ініцыятывы “Абаронім Курапаты” Ганна Шапуцька паведаміла Радыё Свабода, што ўсё магчымае, каб талака прайшла належным чынам, з боку сяброў ініцыятывы зроблена: “Запрошаныя людзі, на ахвяраваныя грошы закупленыя інструменты для прыборкі, адбыліся перамовы з прадстаўнікамі Мінскага райвыканкаму і лясніцтва, якія пагадзіліся нам дапамагаць. Добра, што далі згоду ўдзельнічаць прадстаўнікі розных партыяў і арганізацыяў”.


25 траўня на Талаку ва ўрочышчы Курапаты сабраліся блізу трох дзясяткаў чалавек, сярод іх — Вінцук Вячорка, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Ханжанкоў, Уладзімір Раманоўскі, Ігар Кузняцоў. Сярод удзельнікаў было шмат моладзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі