У Курапатах вандалы зноў паламалі крыжы (фота)

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісала грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

“Акрамя паламаных крыжоў сустрэлі групу хлопцаў, якія толькі збіраліся выпіваць. І сфатаграфавалі бедных бамжоў, якія распалілі вогнішча і снедалі. А яшчэ народ, далучайцеся актыўней ці да нас па аўторках, ці да сяброў партыі КХП БНФ па суботах. Дзякуючы абыякаваму стаўленню ўладаў да Курапатаў — мемарыял пераўтварылі ў вялікі сметнік, асабліва з боку "Бульбаш-хола". Гэта ж наш нацыянальны некропаль, а такі сорам!”, — напісала Шапуцька.
 

Нагадаем, ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам савецкія органы дзяржбяспекі ў часы сталінскіх рэпрэсій расстралялі дзясяткі тысяч грамадзян. Праўда пра гэтае злачынства стала вядомая ў канцы 1980-х гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі