У Курапатах з боку “Бульбаш-хола” ўсталявалі памятныя валуны

Цяпер будаўнічая тэхніка робіць мантаж яшчэ некалькіх валуноў з супрацьлеглага боку Курапатаў, які выходзіць да “Экспабела”.



Пра гэта Еўрарадыё паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька, якая разам з паплечнікамі прыйшла на вечаровую талаку. Паводле яе словаў, камяніскі маюць у вышыню каля 1,5 метра. На іх выбіты дзяржаўны герб Беларусі і надпісы: “Гісторыка-культурная каштоўнасць “Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій”. Прычыненне шкоды караецца па законе”. На зваротных баках валуноў выбіты крыж Еўфрасінні Полацкай.



Нагадаем, на мінулым тыдні ў Курапатах штодня праводзіліся талокі. Падчас іх актывісты прыбіралі смецце, расчышчалі кусты, касілі траву — прыводзілі ўрочышча ў належны стан. Цяпер талокі будуць праводзіцца раз на тыдзень — штоаўторак па вечарах. Актывісты КХП-БНФ праводзяць асобныя талокі — па суботах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі