У Лельчыцкім раёне мужчына напаў з нажом на міліцыянта

Мужчына спрабаваў ударыць міліцыянта нажом у жывот / pixabay.com

Мужчына спрабаваў ударыць міліцыянта нажом у жывот / pixabay.com / pixabay.com

Жыхар вёскі Стадолічы (гэта ў Лельчыцкім раёне) ударыў нажом участковага. Міліцыянт прыйшоў да яго, каб правесці гутарку "аб спыненні асацыяльнага ладу жыцця".

"Мужчына выйшаў з дому насустрач супрацоўніку, трымаючы адну руку за спіной. Міліцыянт папрасіў паказаць руку і ўзяўся за яе", распавядаюць у прэс-службе МУС. У руцэ ў мужчыны быў нож, якім ён паспрабаваў ударыць участковага ў жывот. Але ў выніку парэзаў яму далонь і грудную клетку. Супраць нападніка распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Фігуранту 60 гадоў.

У МУС таксама адзначылі, што сёлета распачата ўжо больш за 190 крымінальных спраў па фактах супраціву супрацоўнікам міліцыі альбо гвалту ў дачыненні да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі