У Лідзе асуджаны былы падпалкоўнік міліцыі

У Лідзе асуджаны былы падпалкоўнік міліцыі

У Лідзе асуджаны былы падпалкоўнік міліцыі Пётр Будзько. Яго прызналі вінаватым у "перавышэнні ўлады" на грамадзянскай працы (быў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы). Ён атрымаў 6 гадоў калоніі і штраф — 500 базавых (16 тысяч рублёў). Варта адзначыць, што пракурор прасіла пакараць Будзько 5 гадамі пазбаўлення волі.

Пятра Будзько прызналі вінаватым у тым, што ён летась нанёс свайму супрацоўніку "не менш 12 удараў у вобласць галавы" кулакамі. Пацярпелы ў судзе заявіў, што прэтэнзій не мае.

Будзько больш за 20 гадоў праслужыў у міліцыі. Службу ён завяршыў у 2017-м, калі быў намеснікам начальніка РАУС у Карэлічах. У 2020-м удзельнічаў у акцыях пратэсту, за што адсядзеў 32 дні адміністрацыйнага арышту. У траўні 2021-га Пётр Будзько трапіў у спіс былых сілавікоў, якіх Аляксандр Лукашэнка пазбавіў званняў.

Былога сілавіка зноў затрымалі 20 жніўня мінулага года і з таго часу ён знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі