У Лідзе дзяўчына штурхнула кантралёрку — крымінальная справа
25-гадовая пасажырка аўтобуса ехала без праязнога квітка.
Калі дзяўчына натрапіла на кантралёраў, яна паспрабавала збегчы. Уцякаючы, моцна штурхнула ў плячо кантралёрку — 48-гадовую жанчыну.
Нягледзячы на тое, што сур'ёзных цялесных пашкоджанняў нанесена не было, у адносінах падазраванай распачатая крымінальная справа "за ўжыццё гвалту ў дачыненні да службовай асобы, што выконвала абавязкі па спыненні правапарушэнняў", інфармуе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.
Адзначым, што падобныя здарэнні з кантралёрамі і кандуктарамі ў Беларусі бываюць нярэдка. Летась гучная гісторыя адбылася ў Наваполацку, дзе мужчына цягаў кантралёрку за валасы. А гродзенскі кантралёр, якога збіў "заяц", змяніў прафесію.
Фота — bymedia.net