У Лідзе затрымлівалі журналістку Вольгу Быкоўскую

У Лідзе затрымлівалі журналістку Вольгу Быкоўскую

У Лідзе затрымлівалі журналістку Вольгу Быкоўскую, паведамляе прэс-служба БАЖ. Яна паехала ў суд над мясцовым журналістам Юрыем Дзешуком у якасці сведкі. Спачатку Дзяшука затрымлівалі па крымінальнай справе, цяпер судзілі па адміністрацыйным  артыкуле "Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Яго аштрафавалі на 1450 рублёў за тое, што ён у студзені сёлета ў судзе нібыта крычаў "Жыве Беларусь!". Журналіст віны не прызнаў.

Пазней стала вядома, што Быкоўскую адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі