У Літве падлічылі колькасць замежнікаў, беларусы займаюць другое месца

Беларусы ў Літве / delfi.lt
Беларусы ў Літве / delfi.lt

Грамадзяне Беларусі складаюць другую па велічыні групу замежнікаў у Літве, іх налічваецца 48804 чалавекі. На першым месцы ўкраінцы — 94891, на трэцім расіяне — 15706. Як адзначае Delfi, больш за палову грамадзян РФ жывуць у Літве ўжо дзясяткі гадоў. 2/3 украінцаў прыехалі пасля пачатку расійскай агрэсіі. Беларусы ж масава пачалі прыязджаць пасля пачатку масавых рэпрэсій на радзіме ў 2020-м. Нядаўна праводзілася апытанне, паводле якога 86% з'ехалі з Беларусі па палітычных прычынах (сярод палітуцекачоў былі і агенты КДБ).

У канцы мінулага года ў Літве налічвалася больш за 189 тысяч замежнікаў. Гэта 6,67% ад усіх жыхароў краіны, найвышэйшы паказчык за ўсе гады яе незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі