У Лізе чэмпіёнаў "Чэлсі" згуляе з ПСЖ, а "Баварыя" з "Шахцёрам"
А таксама сталі вядомыя іншыя пары 1/8 Лігі чэмпіёнаў.
У Ньёне 15 снежня прайшло лёсаванне 1/8 Лігі чэмпіёнаў. У выніку вызначычліся наступныя пары:
ПСЖ (Францыя) — "Чэлсі" (Англія)
"Манчэстар Сіці" (Англія) — "Барселона" (Іспанія)
"Баер" (Нямеччына) — "Атлетыка" (Іспанія)
"Ювентус" (Італія) — "Барусія" Дортмунд (Нямеччына)
"Шальке-04" (Нямеччына) — "Рэал" (Іспанія)
"Шахцёр" (Украіна) — "Баварыя" (Нямеччына)
"Арсенал" (Англія) — "Манака" (Францыя)
"Базэль" (Швейцарыя) — "Порту" (Партугалія).
Першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 17-18 і 24-25 лютага 2015 года. Сустрэчы ў адказ прызначаныя на 10-11 і 17-18 сакавіка.
Фота — championat.com