У Лізе чэмпіёнаў мінскае "Дынама" прайграла "Барселоне" — 25:35 (відэа)
Матч пятага тура Лігі чэмпіёнаў мінчукі праводзілі дома, на пляцоўцы "Мінск-Арэны".
На трыбунах сабралася рэкордная для гандболу колькасць гледачоў — 15 тысяч чалавек.
У першай палове матчу беларускія гандбалісты гулялі з іспанцамі на роўных і часам нават вырываліся наперад. Але да перапынку госці здолелі пераламіць ход сустрэчы і выйсці наперад. У складзе іспанскай каманды адным з найлепшых у першым тайме быў капітан зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка, які закінуў пяць мячоў, адзначае БЕЛТА. У другім тайме "Барселона" ўпэўнена перамагла з перавагай у 10 мячоў.
Цяпер становішча ў групе С такое: "Барселона" — 9 ачкоў (5 матчаў), "Металург" (Македонія) — 6 (4), "Вардар" (Македонія) — 4 (4), "Дынама" (Беларусь) — 4 (5), ПСЖ (Францыя) — 3 (4), "Вакер" (Швейцарыя) — 0 (4).
Свой наступны паядынак мінскія дынамаўцы правядуць 23 лістапада ў гасцях у "Барселоны".
Фота — iz.com.ua