У Магілёўскай вобласці ў ДТЗ трапіла машына хуткай дапамогі

На месцы здарэння

На месцы здарэння / vk.com/dtpmogilev

ДТЗ з удзелам машыны хуткай дапамогі адбылося напярэдадні вечарам у Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці. Аварыя здарылася каля запраўкі: аўтамабіль хуткай выязджаў з другараднай дарогі, паведамляе рэсурс "ДТЗ і надзвычайныя здарэнні Магілёў". Па галоўнай у гэты час, мяркуючы па апублікаваных фота, рухалася фура.

Фельчара і вадзіцеля хуткай забралі ў шпіталь. Ім спатрэбілася дапамога медыкаў. У ДАІ пазней ўдакладнілі, што пры выездзе на галоўную дарогу вадзіцель хуткай "не выканаў патрабаванне дарожнага знака "Рух без спынення забаронены".

В Могилевской области в ДТП попала машина скорой помощи
Фельчара і кіроўцу хуткай калегі шпіталізавалі / vk.com/dtpmogilev

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі